Мінінфарм абмежаваў доступ да 17 сайтаў
Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да 17 сайтаў. Як паведамляецца на сайце ведамства, гэта зроблена на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
За размяшчэнне неналежнай рэкламы з 1 чэрвеня абмежаваны доступ да наступных інтэрнэт-рэсурсаў: alfazaem.win, dayu-dengi-v-dolg-minsk.com, dam-dengi.xyz, dam-deneg.casa, dengi-vdolg.info, financehelp.xyz, idengy.com, money-tyt.com, mymoney.by, zaem-v-minske.website, money-gold.win, vdolg24.xyz, get24h7.ru, alfacredit.win, zaimvdolg.com, zzzdengi.com, dengivdolg-vzaem.by.
Паведамляецца, што праз гэтыя сайты выдаваліся мікразаймы ў парушэнне ўсталяванага парадку.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў