Мінінфарм абмежаваў доступ да 37 сайтаў. Якіх — не паведамляе
Міністэрства інфармацыі на падставе пісьмовых апавяшчэнняў МУС абмежавала доступ да 37 інтэрнэт-рэсурсаў. На іх размяшчалася інфармацыя аб продажы наркотыкаў і псіхатропаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
«Міністэрства інфармацыі 14 лістапада прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 37 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Якія канкрэтна сайты былі заблакаваныя не паведамляецца.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў