• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм аб’явіў чэмпіянат сярод журналістаў па… нарыхтоўцы дроў

    Міністэрства інфармацыі распаўсюдзіла ў сваім тэлеграм-канале навіну з пазнакай «маланка» (не пашкадавалі ажно шэсць эмадзі!). Ведамства заклапацілася не пра лёс арыштаваных журналістаў ды знішчаныя медыі, а каб падначаленыя прапагандысты падхапілі «чэлендж» Лукашэнкі ў колцы дроў.

    ⚡️Внимание всем!
    ⚡️⚡️Впервые в Беларуси!
    ⚡️⚡️⚡️Организуется чемпионат среди белорусских журналистов и блогеров по колке дров! – на поўным сур’ёзе анансуе «ўнікальную акцыю» Мінінфарм.

    Паўнамоцтвамі для арганізацыі «мерапрыемства дзяржаўнай важнасці» ўпаўнаважаны адмыслова створаны «аргкамітэт». А сама дзея пройдзе пад эгідай Мінскага аблвыканкама і абласнога лесагаспадарчага аб’яднання.

    За адпраўны пункт бярэцца «майстар-клас», не так даўно прадэманстраваны Аляксандрам Лукашэнкам у пары з касцом, збіральнікам кавуноў, а цяпер яшчэ і ўдарным секачом драўляных цурак, бізнесменам Сяргеем Цяцерыным.

    «Подхватывая эстафету президента, журналисты заявили, что хотят доказать: работать умеют не только словом. Наступает уникальная возможность продемонстрировать свои навыки! Чемпионат по колке дров даст возможность раскрыть рабочие таланты, выиграть хорошие призы, укрепить командный дух ваших редакций и просто прекрасно провести время на свежем воздухе», – канстатуюць у інфармацыйным ведамстве, якое дагэтуль яшчэ не размахвала сякерай.

    Для патэнцыйных удзельнікаў «аргкамітэт» распрацаваў звод правіл і ўласную канцэпцыю. Натуральна, да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца не ўсе ахвотныя, а толькі работнікі цэнтральных і рэгіянальных СМІ альбо блогеры, аб’яднаныя ў каманды. Згадалі і гендарную справядлівасць: жанчын мусіць быць мінімум дзве з сямі заяўленых удзельнікаў.

    Сімвалічная і дата «чэмпіянату» – 7 лістапада, у так званы дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, які на постсавецкай прасторы не адзначаюць нідзе, нават у Расіі.

    Як рапартуюць арганізатары, у праграме тры віды спаборніцтваў: індывідуальная сечка дроў (асобна для мужчын і жанчын), распалавіньванне бервяна (толькі мужчыны) і камандная змяшаная эстафета.

    Зрэшты, нават забаўна было б паназіраць, як увіхаюцца з «халоднай зброяй» штатныя прапагандысты рэжыму кшталту Рыгора Азаронка, Андрэя Мукавозчыка, Ксеніі Лебедзевай ці Людмілы Гладкай. Апантана вяшчаць – не трэскамі раскідвацца.

    Сваю публічную дрованарыхтоўку Лукашэнка абставіў нібыта клопатам пра калектыўны Захад – маўляў, на фоне канфлікту з Расіяй і «Газпрамам» зімой «павымярзаюць цэлым гарадамі». Таму ў маналогу з Цяцерыным імправізаваў, як лепш даставіць дровы з Драздоў у Еўропу, каб тая потым узгадала пра «руку дапамогі». Пры гэтым удакладніў, што пажадана, каб ягоныя паленні дасталіся «звычайным грамадзянам», а не «бесталковым палітыкам».

    Дзеля справядлівасці, склалася ўражанне, што і сам Лукашэнка так сабе настаўнік у гэтай справе – рассякаў сасновыя цуркі ў лепшым выпадку напалову. Адчуванне, што ў жылой рэзідэнцыі не сціплая печ, а прамысловая качагарка.

    Колка дроў Лукашэнкам абрасла шматлікімі мемамі. Украінскі комік Юрый Вялікі па гарачых слядах нават зняў камедыйны ролік, які суправадзіў дасціпнай анатацыяй: «У Рыгоравіча вопыт у дровах вялізны – за сваю кадэнцыю «наламаў» ён іх нямала».

    Чытайце яшчэ:

    SEO на беларускай мове. Як прафесійным медыям выціснуць прапагандыстаў з топа Google і Яндэкс і зарабіць?

    Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі

    Выкладчыкі ЕГУ знялі фільм пра Скарыну, які паказвае першадрукара ў іншым святле

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці