• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм чытае пра сябе і дзяржСМІ ў незалежных медыях. Справаздачу выпадкова апублікавалі

    Міністэрства інфармацыі размясціла ў сябе на сайце агляд кантэнту незалежных СМІ з «экстрэмісцкімі» спасылкамі. Гэты дакумент з’явіўся замест Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, а праваабаронцы «Вясны» паспелі яго спампаваць.

    Фрагмент агляду незалежнай прэсы Мінінфармам. Крыніца: «Вясна»

    Дакумент, які выпадкова выцек у сетку, Мінінфарм называе «аналізам асвятлення дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі недзяржаўнымі СМІ». Ён датаваны 24 чэрвеня.

    Міністэрства з дапамогай пошукавай сістэмы «INTERSCAN» сочыць, якія тэмы асвятляюць незалежныя СМІ. Прычым у справаздачы іх не называюць «экстрэмісцкімі», а «апазіцыйнымі» і «недзяржаўнымі».

    Усяго дакумент змяшчае сем старонак. Там цытуюцца пяць тэкстаў: «Услед за Лукашэнкам на беларусаў, якія “не працуюць на максімуме”, паскардзіўся і прапагандыст АНТ» («Зеркало»), «Беларусы па абодва бакі мяжы. Узаемныя прэтэнзіі гуляюць на руку прапагандзе» («Media IQ»), «”Не па душы людзям смецце выкідваць цывілізавана”: берасцейскія прапагандысты абвінавацілі ў стыхійных звалках саміх жыхароў» («BG.Media»), «Ад “можам абараніць” да “можам паўтарыць” – адзін крок. Як змяніўся мілітарысцкі наратыў у Беларусі» («Media IQ») і «Марат Маркаў: дзяржСМІ вызваліліся ад людзей з “ідэалагічнай разгубленасцю”» («Наша Ніва»).

    Таксама Мінінфарму цікава, што пішуць пра яго самога і дзяржаўных СМІ і прапагандыстаў. Для гэтага манітораць тэмы па запытах «СМІ», «сродкі масавай інфармацыі», «Маркаў», «Андрэй Кунцэвіч», «прапагандыст», «журналіст», «ідэолаг», «ідэалогія», «Пул», «клуб рэдактараў», «Мінінфарм», «Мінінфарм Беларусі», «Міністэрства інфармацыі», «Міністэрства праўды», «раённыя газеты», «раёнка», «Лебедзева», «Азаронак», «Пуставы», «Тур».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці