Мінінфарм дадаў у экстрэмісцкі спіс «Контур гуся» і яшчэ 9 паблікаў «ВКонтакте»
Міністэрства інфармацыі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго, напрыклад, дадаліся 10 паблікаў сацыяльнай сеткі «Вконтакте». У іх ліку называюцца «А.С.А.В. Злая моладзь», «Адходы грамадства», «Белы фронт», «Гераічная моладзь», «СУПРАЦЬ СІСТЭМЫ AGAINST THE SISTEM», «Кроў Поўначы».
У гэты спіс нейкім чынам трапілі паблікі мемаў «Контур гуся» і «Мізантроп», а таксама супольнасць «World of History», прысвечаная пытанням гісторыі.
Рашэнне па іх забароне прыняў 1 красавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 17 красавіка яно набыло законную моц.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў