Мінінфарм дадаў у экстрэмісцкі спіс песні расійскіх выканаўцаў
У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало шэраг песень расійскіх музычных выканаўцаў і гуртоў.
На падставе рашэнняў беларускіх судоў у лютым 2019 года пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў, забароненых для распаўсюду ў краіне, папоўнілі, у прыватнасці, песні выканаўцаў: MC Gapon, NeBrat, “Коловрат”, “Коррозия метала” і інш.
У дакуменце на сайце Мінінфарма згадваюцца такія песні, як «Коррозия метала — Бей чертей спасай Россию», «Ёж — Будь Белым» і іншыя.
Нагадаем, экстрэмісцкімі матэрыяламі лічыцца інфармацыйная прадукцыя, прызначаная для публічнага выкарыстання, публічнага распаўсюду альбо распаўсюду любым спосабам, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прапагандуе такую дзейнасць і прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.
Артыкул 17.11 КаАП за выраб, распаўсюд, перавозку экстрэмісцкіх матэрыялаў (у тым ліку лайк ці рэпост у сацсетках) прадугледжвае пакаранне: штраф да 50 базавых велічыняў,і канфіскацыю тэхнічнага сродку ўчынення правапарушэння і
адміністрацыйны арышт.