Мінінфарм: «КП у Беларусі» з’яўляецца беларускім выданнем
Выданне "Камсамольская праўда" ў Беларусі" з'яўляецца беларускім выданнем, паведамляе Міністэрства інфармацыі. Заснавальнікам СМІ выступае рэзідэнт Рэспублікі Беларусь ЗАТ "БелКП-ПРЭС". Рэгістрацыя выдання пацвярджаецца пасведчаннем ад 05.06.2009 г. № 463.
Верагодна, гэта адказ на негатыўную рэакцыю расійскага Саюза журналістаў і Крамля з нагоды затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі, які напісаў артыкул пра пра загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцэра.
Журналіст Генадзь Мажэйка, быў затрыманы КДБ 1 кастрычніка паводле артыкулаў 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») КК. Яго перавялі ў следчы ізалятар.
Союз журналистов России требует немедленно освободить журналиста «КП в Беларуси» Геннадия Можейко ЗАЯВЛЕНИЕ
29 верасня сайт «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» быў заблакаваны. Мінінфарм патлумачыў блакаванне тым, што на сайце была размешчаная публікацыя, у якой «утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы».