• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм вынес папярэджанне «Первому музыкальному каналу»

    Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне заснавальніку беларускай тэлепраграмы «Первый музыкальный канал», паведаміла прэс-служба ведамства.

    Мінінфарм вынес папярэджанне «Первому музыкальному каналу»

    Канкрэтныя прычыны прыняцця такога рашэння не называюцца. Але адзначаецца, што падставай стала «невыкананне заснавальнікам тэлепраграм патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб СМІ».

    Па законе аб СМІ, калі юрыдычная асоба, якая выконвае функцыі рэдакцыі СМІ, або заснавальнік СМІ, або ўладальнік сеткавага выдання атрымалі два і больш пісьмовыя папярэджанні на працягу года, то Мінінфарм можа запатрабаваць спыніць выпуск гэтага СМІ.

    У лістападзе мінулага года Мінінфарм вынес папярэджанне неназваным сайтам за публікацыю няпоўнай тэлепраграмы.

    «Первый музыкальный канал» пачаў вяшчанне пад гэтай назвай 1 сакавіка 2002 года. 19 лютага 2004 года канал упершыню ў гісторыі беларускага тэлебачання перайшоў на стопрацэнтнае інтэрактыўнае вяшчанне. У 2010 годзе быў заменены на эфірных частотах каналам ВТВ, але пры гэтым працягвае вяшчанне са спадарожніка і ў інтэрнеце. Зараз канал мае некалькі версій, на якіх транслююцца айчынныя і замежныя кліпы.

    Канал ствараўся і рэалізуецца як спецыялізаваны музычны тэлеканал, закліканы садзейнічаць прасоўванню сучаснай беларускай культуры, развіццю беларускага музычнага рынку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці