Мінінфармацыі адзначыла БАЖ дыпломам «За актыўны ўдзел» у выставе «СМІ ў Беларусі»
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Міністэрства інфармацыі адзначыла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" дыпломам "За актыўны ўдзел" у XXIII выставе "СМІ ў Беларусі".
Рашэнне пра гэта было агучана падчас цырымоніі закрыцця выставы.
Сёлета ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» упершыню прымала ўдзел у штогадовай выставе «СМІ ў Беларусі». Нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы для працы, БАЖ зладзіў шэраг сустрэч з рэдактарамі і абмеркаванні актуальных для медыйнай супольнасці пытанняў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў накіруе ў Міністэрства інфармацыі свае заўвагі і прапановы наконт арганізацыі профільнай выставы.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў