Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве» — у той жа дзень, што і TUT.BY
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту «Нашай Нівы» (nn.by) за «парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».
Атрыманне двух і болей папярэджанняў на працягу года пагражае закрыццём выдання.
Ліст за подпісам міністра Ліліі Ананіч, які атрымала «Наша Ніва», датаваны 14 сакавіка. У адзін дзень з намі было выпісанае папярэджанне і парталу Tut.by, толькі што пошта даставіла наш ліст пазней. Фармулёўка такая ж — распаўсюд інфармацыі, «здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі».
У лісце з Міністэрства інфармацыі прыводзяцца восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце НН. Патлумачым, што яны ўтрымлівалі наступны змест:
-
Рэзкія выказванні на адрас уладаў.
-
Расклад меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах.
-
Рэзкія ацэнкі фізічнага стану існуючай улады.
-
Рэзкія выказванні на адрас выканаўцаў затрыманняў, у прыватнасці, затрымання Змітра Дашкевіча.
-
Рэзкая крытыка ўстаноўленага помніка гарадавому ў цэнтры Мінска і падтрымка перформансу левых актывістаў супраць помніка гарадавому ў цэнтры Мінска.
Мининформ вынес предупреждение порталу TUT.BY
