Мінінфармацыі заблакавала сайт «Медиазона. Беларусь»
2 снежня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта "Медиазона. Беларусь". Пра гэта паведаміла рэдакцыя.
Пры спробе зайсці на сайт праз некаторых правайдэраў карыстальнікі бачаць надпіс «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны». Рэакцыя сцвярджае, што некаторыя правайдэры пакуль дазваляюць зайсці на сайт.
Сайт «Медиазона. Беларусь» пачаў працаваць 1 ліпеня 2020 года. Гэта рэгіянальны праект расійскага інтэрнэт-СМІ «Медиазона», заснаванага ў верасні 2014 года ўдзельніцамі Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай.
Канцэпцыя «Медиазоны» палягае ў асвятленні праваабарончай тэматыкі, судовых навінаў, працы пенітэнцыярнай сістэмы, пераследу грамадзянаў за іншадумства.
Сайт mediazona.by цяпер даступны праз VPN.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Кацярына Пытлева стала вядучай новага акаўнта «Люстэрка» у TikTok
12.05.2024
Журналіста Ігара Карнея пачнуць судзіць 19 сакавіка
02.03.2024
Турма замест канцэртнай пляцоўкі: майстэрства ілюстрацыі ад тэлеканала «Гродна Плюс»
03.01.2024
Якія кадры шукаюць дзяржаўныя СМІ Брэстчыны і што там па заробках?
30.07.2024