Мінінфарму абрэзалі дзяржаўнае фінансаванне. Апублікаваны дзяржбюджэт на 2022 год
Апублікаваны дзяржаўны бюджэт Рэспублікі Беларусь на 2022 год.
Агулам расходы рэспубліканскага бюджэта на 2022 год па раздзелу СМІ выглядаюць так:
Сродкі масавай інфармацыі 151 111 118 рублёў:
-
Тэлебачанне і радыёвяшчанне 126 674 086
-
Друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы 8 040 679
-
Іншыя пытанні ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 16 396 353
На фінансаванне Белтэлерадыёкампаніі ў бюджэце Беларусі на 2022 год запланавна 114 655 220 рублёў. У мінулым годзе было столькі ж.
Выдаткі на дзейнасць тэлерадыёкампаніі «Мір» павялічацца амаль на 500 тысяч — з 8 да 8 482 400 рублёў.
Выдаткі на БелТА ў 2022 годзе запланаваныя ў памеры 1,6 мільёна рублёў.
Выдаткі на дзейнасць Міністэрства інфармацыі ў 2022 годзе прадугледжаныя ў памеры 23 209 342 рублёў. Гэта на шэсць мільёнаў менш, чым у 2022 годзе.