• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскі праграміст выйграў конкурс фатаграфіі National Geographic

    Свой здымак Вячаслаў Мазай зрабіў пры дапамозе дрона.

    6 студзеня на сайце часопіса Nation­al Geo­graph­ic ў рамках рубрыкі Dai­ly Dozen выбіралі лепшыя фатаграфіі з усяго свету. Сярод намінантаў быў здымак мінчука Вячаслава Мазая.

    7 студзеня сталі вядомыя вынікі: фатаграфія Вячаслава перамагла з адрывам больш чым у 600 галасоў. Гэта значыць, што яе надрукуюць у часопісе Nation­al Geo­graph­ic.

    Вячаслаў не фатограф. Ён праграміст, а фатаграфаваннем займаецца ў вольны час. Гэты здымак Вячаслаў зрабіў па дарозе ад Кургана славы ў Раўбічы з дапамогай дрона. «Гэта быў кастрычнік або лістапад. Я здымаў з дрона, сам выстаўляў экспазіцыю, выбіраў ракурс», — распавёў ён CityDog.by.

    Dai­ly Dozen — намінацыя, якую часопіс Nation­al Geo­graph­ic праводзіць кожны дзень сярод карыстальнікаў сайта. Штодня рэдакцыя выбірае 12 фотаздымкаў, якія публікуюцца на сайце для галасавання. Для таго каб паўдзельнічаць у конкурсе, у профілі ўдзельніка павінна быць хаця б адна фатаграфія.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці