Мінскія ўлады дасылаюць лісты з загадамі аб падпісцы на дзяржаўныя газеты, але ў размове называюць гэта «просьбамі» ДАКУМЕНТ
У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаліся копіі распараджэнняў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска аб арганізацыі прымусовай падпіскі. Прычым «лісты шчасця» дасланыя не толькі ў дзяржаўныя, але і ў прыватныя кампаніі.
Гаворка ідзе пра афіцыйныя газеты, кшталту «СБ. Беларусь сёння», «Рэспублікі» і «Мінскага кур'ера», а таксама прыватны праўладны часопіс «Планета».
Адміністрацыя раёна не верыць кіраўнікам прадпрыемстваў на слова і просіць прадаставіць доказы падпіскі ў ідэалагічнае ўпраўленне.
Адказны за арганізацыю падпісной кампаніі начальнік упраўлення ідэалогіі Савецкага раёна Віталь Адамовіч у каментары «Нашай Ніве» паспрабаваў патлумачыць, што гаворкі пра прымус няма.
«Мы толькі інфармуем, што пачынаецца падпісная кампанія», — сказаў ён.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў