МЗС: Сітуацыя з Tut.by і БелаПАН не ляжыць у палітычнай плоскасці. Гэта прававое пытанне
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў сітуацыю з ператрусамі і затрыманнямі журналістаў і рэдактараў папулярных беларускіх медыя Tut.by і БелаПАН.
— Дадзеная справа адносіцца да кампетэнцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, які размясціў адпаведныя падрабязныя каментары. Не варта шукаць нейкай іншай падаплёкі або «падводных камянёў» — сітуацыя ніякім чынам не ляжыць у палітычнай плоскасці і не мае ніякага дачынення да пытанняў свабоды СМІ альбо журналісцкай дзейнасці ў Беларусі.
Наколькі нам вядома, гаворка ідзе пра тое, што фігурантаў расследавання падазраюць ў банальным неправамерным выкарыстанні доступу да платнай інфармацыі. Гэта выключна прававое пытанне і праз гэту прызму яго трэба разглядаць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў