• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На 9 лютага прызначылі Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Першая сустрэча ўжо прайшла ў Вільні

    Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заклікала 9 лютага ва ўсім сьвеце падтрымаць незалежныя мэдыя Беларусі і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.

    9 лютага адзначаецца Дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Напярэдані, 8 лютага, у Вільні амбасадары і спэцыяльныя прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, Эўразьвязу сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый (Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Фонд салідарнасьці BYSOL) і абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

    Амбасадары Эўразьвязу, Літвы, Францыі, Польшчы і ЗША напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю выказалі сваю падтрымку беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму, працягваюць адстойваць свае правы. Былі абмеркаваны кірункі, у якіх ЕС і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам.

    Паводле ўдзельніка сустрэчы Андрэя Стрыжака, былі абмеркаваныя «накірункі, у якіх Эўразьвяз і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам».

    «Гэта ня значыць, што нехта прыйдзе і павырашае ўсе нашыя праблемы, гэта наша з вамі задача, але сёньня асабліва важнае разуменьне, што мы не адны. І мы не адны працуем далей», — заявіў Стрыжак.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасьці зь Беларусьсю. падрыхтавала парады, як можна дапамагчы рэдакцыям і журналістам. Ёсьць тры асноўныя рэкамэндацыі:

    • дасылаць лісты, тэлеграмы і грашовыя пераводы палітзьняволеным, сярод якіх 33 прадстаўнікі СМІ;

    • падпісвацца, дзяліцца навінамі і камунікаваць з рэдакцыяй;

    • падтрымаць рэдакцыю альбо журналістаў фінансава.

    Як падтрымаць незалежныя СМІ 9 лютага. І кожны дзень

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці