На адкрыцці лякарні на Гаіці два журналісты загінулі, сем атрымалі раненні
У канун Раства ў сталіцы Гаіці Порт-а-Прэнсе ладзілася ўрачыстае адкрыццё самай буйной дзяржаўнай лякарні. Падчас прэс-канферэнцыі па людзях адкрыла агонь група ўзброеных баевікоў. Як паведамляе «Холод» са спасылкай на брытанскую The Guardian, загінулі двое журналістаў і адзін паліцэйскі, яшчэ сем супрацоўнікаў мясцовых СМІ і двое паліцэйскіх былі параненыя.
![На адкрыцці лякарні на Гаіці два журналісты загінулі, семь атрымалі раненні](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2024/12/gaiti-1.png)
Жонка журналіста, які быў застрэлены падчас нападу ўзброенай банды на лякарню ў Порт-а-Прэнсе. Гаіці, снежань 2024 года. Скрыншот відэа
Робест Дзіманш, прадстаўнік Online Media Collective, апазнаў забітых журналістаў як Маркензі Нату і Джымі Жана. Гаіцянская асацыяцыя журналістаў пацвердзіла, што двое медыйшчыкаў і паліцэйскі былі забітыя, а сем рэпарцёраў атрымалі раненні.
Адказнасць за напад узяў на сябе Джонсан «Іза» Андрэ, які лічыцца самым уплывовым верхаводам банды Гаіці. Яго баевікі ўваходзяць у кааліцыю банд гэтай краіны Карыбскага мора пад назвай Viv Ansanm. Учынены гвалт ён растлумачыў тым, што кааліцыя «не давала дазволу на адкрыццё бальніцы».
Лякарня Дзяржаўнага універсітэта Гаіці была зачынена пасля ўсплёску нападаў банд у сакавіку 2024 года.
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)