На аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна завялі крымінальную справу
Марк Бернштэйн адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак стала вядома, што ў дачыненні яго заведзена крымінальная справа па артыкуле 342 ч.1 («арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).
Марк Бернштэйн — прадпрымальнік і легендарны аўтар Вікіпедыі. Ён вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар «Вікіпедыі». З 14 чэрвеня 2008 года ён унес у розныя артыкулы больш за 200 тысяч правак. Марк уваходзіць у спіс «топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове».
Пра яго затрыманне стала вядома 11 сакавіка. Яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а ў іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы».
12 сакавіка Марк быў асуджаны на 15 сутак. Аднак па адбыцці адміністрацыйнага арышту стала вядома пра крымінальную справу. На волю ён так і не выйшаў.