На бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата» наклалі арышт
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У Беларусі арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага, піша «Белсат».

Крыніца фота: Белсат
Хаце каля 100 гадоў. Яе пабудаваў дзед Аляксея Дзікавіцкага ў вёсцы Мястковічы (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці).
Арышт быў накладзены 26 верасня, але Дзікавіцкі даведаўся пра гэта толькі 8 кастрычніка.
«Я рос там да школы, адтуль вёз на могілкі дзядоў і бацькоў, гэта самае дарагое для мяне месца. Калісьці дзядуля з бабуляй дазволілі на шмат гадоў вучыцца там дзецям, пакуль у вёсцы будавалі школу», – кажа кіраўнік «Белсата».
Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць яе альбо ажыццявіць іншыя падобныя дзеянні.
«Раскулачивание может начаться в любой момент». Каким образом государство может арестовать, а потом и отнять собственность у белорусских эмигрантов
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў