На дапамогу пакараным за мітынгі пачалі збор сродкаў. Як у 2017‑м
Кампанія #BY_help абвясьціла збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам акцыяў супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі.
У Беларусі грошы можна ахвяраваць праз сайт MolaMola.by, з‑за мяжы — на PayPal-рахунак alaksiej.lavoncyk@tol.org аднаго са стваральнікаў кампаніі, праваабаронца Аляксея Лявончыка.
Пра іншыя спосабы пераводу грошай могуць расказаць праз пошту alaksiej.lavoncyk@tol.org, па тэлефоне +375445100511 або праз паведамленьні на старонцы ў Facebook.
Кампанія абяцае, як і раней, даваць дэталёвыя справаздачы пра тое, куды пайшлі грошы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў