На «Інтэграле», дзе абвалілася сцяна і загінулі рабочыя, планавалі прэс-канферэнцыю
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сайт Нацыянальнага прэс-цэнтра паведамляе пра адмену прэс-канферэнцыі на прадпрыемстве ААТ "Інтэграл".
Меркавалася, што 14 лютага на тэрыторыі ААТ «Інтэграл» адбудзецца прэс-мерапрыемства: «Стварэнне імпартазамяшчальнай электроннай кампанентнай базы спецыяльнага і двайнога прымянення для Беларусі і Расіі. Рэалізацыя навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы».
Удзельнічаць мусілі прадстаўнікі ААТ «Інтэграл».
На тэрыторыі завода «Інтэграл». Фота: Следчы камітэт
Нагадаем, 12 лютага на мінскім заводзе «Інтэграл» абвалілася частка будынка, загінулі два супрацоўнікі.
63-гадовы мужчына загінуў на месцы здарэння, другі памёр па дарозе ў шпіталь.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў