• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Мальце затрымалі 4 падазраваных у дачыненьні да забойства журналісткі, якая займалася «Панамскім архівам»

    Паліцыя Мальты затрымала чацьвярых чалавек па падазрэньні ў арганізацыі забойства журналісткі Дафнэ Каруаны Галіцыі.

    Яна загінула 16 кастрычніка 2017 году, калі ехала ў аўтамабілі: у машыне была закладзена бомба. Журналістка займалася расьсьледаваньнем «Панамскага архіву» і выкрывала карупцыйныя сувязі высокапастаўленых мальтыйскіх чыноўнікаў і палітыкаў.

    Прэм’ер-міністар Мальта Джозэф Мускат назваў гібель Каруаны Галіцыі «барбарскім нападам». Ён заявіў, што Мальта папрасіла Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША аб дапамозе ў гэтай справе.

    Міжнародны кансорцыюм журналістаў-дасьледчыкаў у 2016 годзе апублікаваў так званы «Панамскі архіў» — дадзеныя аб карупцыі ў найвышэйшых эшалёнах улады ў некалькіх краінах сьвету. Каруана Галіцыя на падставе гэтых дакумэнтаў заявіла, што жонка прэм’ер-міністра Мальты, верагодна, валодае афшорнай кампаніяй, якая атрымлівала грошы ад уладаў Азэрбайджану.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці