На матчы Лігі чэмпіёнаў вывесілі банэр у падтрымку беларускага журналіста-палітвязьня Андрэя Аляксандрава. ФОТА
Журналіст, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў адбывае 14-гадовы турэмны тэрмін у беларускай турме.
На матчы Лігі чэмпіёнаў зь нідэрляндзкім «Аяксам» прыхільнікі ангельскага «Лівэрпуля» вывесілі банэр з фатаздымкам палітзьняволенага Андрэя Аляксандрава.
❤️ Падтрымка палітзняволенага журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава на гульні ЛЧ паміж «Аяксам» і «Ліверпулем»
Аляксандраў – заўзятар англійскай каманды, ён пераклаў на беларускую мову гімн «Ліверпуля» pic.twitter.com/TRe2PE6JgC
— Tribuna.com Беларусь (@goalsby) October 26, 2022
Палітзьняволены беларускі журналіст — заўзятар гэтага вядомага ангельскага клюбу. У турме ён кожны дзень сьпявае яго гімн You’ll Never Walk Alone, каб падняць сабе настрой і нават пераклаў яго на беларускую мову.
Аляксандрава ў Беларусі прысудзілі да 14 гадоў калёніі. Спачатку яго і яго жонку Ірыну Злобіну вінавацілі ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Потым прад’явілі абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве. Аляксандраў і Злобіна аплочвалі штрафы ўдзельнікаў пратэстаў. Затым, ужо за кратамі, яны ўзялі шлюб.
«Ён шчыры патрыёт Беларусі». Хто такі Андрэй Аляксандраў, якога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве
«Калі на неба глядзіш праз краты». Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы верш пад назвай «#»
