• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На пляцоўцы ля Опернага скралі з дзясятак дронаў. Рэдактар Tut.by: «Гэта былі праваахоўныя органы, спадзяемся вярнуць тэхніку»

    Падчас святкавання стогоддзя БНР каля Опернага тэатра 25 сакавіка ў невядомым кірунку знікла каля 10 аператарскіх дронаў — гэта такія прылады, якія падымаюцца ў паветра і здымаюць зверху. Імі кіруюць па радыёсувязі з зямлі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/drony-s-kamerami-ot-dorogoj-igrushki-k-professionalnomu-ispolzovaniyu-3-752x440-eabtp.jpg

    «Як толькі над пляцоўкай стала пяць дронаў, іх адразу пачалі «уводзіць», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з арганізатараў свята Антон Матолька. — Кралі не толькі тыя дроны, што належаць СМІ, але і тэхніку звычайных людзей. Кіраўнікі сілавых органаў, якія арганізоўвалі бяспеку, рабілі выгляд, што не ў курсе, хто гэта робіць. Наколькі я ведаю, нават у тэлеканала СТБ скралі, але ім удалося пасадзіць дрон самастойна за Операй. Я спадзяюся, што дроны вернуць». 

    Прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі Аляксей Мінчонак расказаў, як выглядаў крадзеж. 

    «Міліцыя ведала пра тое, што мы будзем запускацца — яны перапісвалі нумары тэхнікі. Але як толькі дрон падняўся дрон, мы адраху згубілі над ім кантроль — паспелі перадаць толькі адзін кадр. Дрон быў арэндны, цацка гэта не танная — цана можа быць да дзвюх тысяч еўра. А хто мог скрасці? Той, у каго ёсць такія магчымасці — ясна, што гэта не «проста хуліганы». Людзі, якія паспелі перадаць больш кадраў, кажуць, што на даху Оперы стаяла нейкае неяснае абсталяванне, якога звычайна там няма, калі паглядзець фота ранейшых дзён», — сказаў Мінчонак. 

    Цяпер уласнік дрона, з якім працаваў «Белсат», звярнуўся з заявай у міліцыю. 

    Дрона пазбавіўся і партал TUT.BY

    «Мы адапрацавалі хвіліны тры-чатыры. Трошкі відэа зрабілі, а потым згубілі кантроль. Ён уляцеў і знайсці мы яго пакуль не можам. Гэта быў асабісты дрон аператара, таму мы спадзяемся, што зможам яго вярнуць», — сказаў нам галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава

    Яна ўпэўненая, што ведае, дзе шукаць тэхніку.

    «Гэта былі праваахоўныя органы, якія тут яшчэ могуць быць варыянты?», — падсумавала Золатава.

    Таямнічая прылада на даху. Як у Дзень Волі над Опэрным выкрадалі дроны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці