На радыё «Сталіца» круцяць музыку без жывых эфіраў — уся рэдакцыя сышла на каранцін
Як стала вядома «Нашай Ніве», у маці аднаго з супрацоўнікаў радыёстанцыі выявілі каранавірус.
«Калі стала вядома пра вірус у сям’і аднаго з калегаў, кіраўніцтва вырашыла адправіць усіх дадому, — расказалі ў рэдакцыі. —Можна заўважыць, што жывых эфіраў зараз у нас няма, праграмы ідуць у паўторы, а па большай частцы грае музыка».
Супрацоўнікі «Сталіцы» кажуць, што ў самога калегі вірус не пацвердзіўся. Ужо заўтра на працу выйдуць ранішныя вядучыя, а ў пятніцу і ўся астатняя рэдакцыя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў