• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На волі рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч

    Палітзняволенага галоўнага рэдактара маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча вызвалілі 11 верасня 2025 года ў выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.

    Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы.

    3 лістапада 2023 года ў судзе Маладзечанскага раёна Аляксандру Манцэвічу прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі, а таксама штраф памерам 14 800 рублёў.

    Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле артыкула 369–1 Крымінальнага кодэкса. Яго справу разбіраў суддзя Маладзечанскага раённага суда Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

    Следства даводзіла, што Манцэвіч, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, супольна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года  «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». Нібыта «ў артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў пра невыкананне ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

    Віны ў гэтым рэдактар незалежнага выдання не прызнаў, што яшчэ раз пацвердзіў у сваёй апошняй прамове ў судзе.

    Мінскі абласны суд 23 студзеня 2024 года пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення. З 7 лютага 2024 года палітвязень адбываў прызначаны тэрмін зняволення ў калоніі № 22 у Івацэвічах. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці