«Начосныя» фоты: вобразы ці абразы?
Вядомы публіцыст, сябра камісіі Беларускай асацыяцыі журналістаў па этыцы Сяргей Ваганаў не лічыць фотарэпартажы пра нядаўні з’езд «Белай Русі» з акцэнтам на выгляд яго дэлегатак іх «абсмейваннем».
На яго думку, «там не людзі, а вобразы, створаныя з дапамогай фотаздымкаў».
«Мне вельмі не спадабалася сітуацыя, калі немаладых людзей выставілі на публічнае абсмейванне з філасофіяй, што так і трэба, бо яны дрэнныя людзі», — заўважыла вядомая журналістка Святлана Калінкіна.
Болей дыскусіі Сяргея Ваганава са Святланай Калінкінай пра начосы, мову варажнечы і тое, як у Беларусі ледзь не стварылі факультэт прапаганды, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў