• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі хоча перадусталёўваць нацыянальны радыёплэер у аўтамабілях

    Міністэрства інфармацыі Беларусі працуе над пытаннем перадусталявання нацыянальнага анлайн-радыёплэера ў аўтамабілях, расказала начальніца ўпраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў ведамства Аляксандра Ганчарова, піша БЕЛТА.

    Мінінфарм хоча перадусталёўваць нацыянальны радыёплэер у аўтамабілях

    Аўтамабіль Geely, лідэр у продажах новых аўтамабіляў у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

    У 2023 годзе ў Беларусі стварылі нацыянальны онлайн-радыёплэер, у які ўлучаныя «ўсе асноўныя беларускія радыёстанцыі», і цяпер стаіць задача яго прасоўваць, патлумачыла Ганчарова. А каб падтрымаць нацыянальных радыётрансьлятараў, чыноўніца лічыць неабходным падключыць да нацыянальнага радыёплэера ўсе радыёпраграмы.

    Паводле прадстаўніцы міністэрства, на сёньня ў Беларусі зарэгістраваныя 67 радыёпраграмаў (30 нацыянальных і 37 рэгіянальных), зь якіх 39 дзяржаўныя, але фактычна працягваюць дзейнічаць 58 зь іх.

    «За апошнія два гады зарэгістравалі тры радыёпраграмы, анулявалі 33 радыётрансьляцыйныя СМІ. Агульная колькасьць радыёпраграмаў скарацілася больш як на 30%», — дадала яна.

    Паводле яе, пытаньне перадусталяваньня ў аўтамабілях нацыянальнага онлайн-радыёплэера ўжо абмяркоўвалі ў сакавіку на пасяджэньні грамадзка-кансультацыйнай рады разьвіцьця прадпрымальніцтва, і цяпер над ім «актыўна працуюць».

    Таксама чыноўніца расказала, што з 2023 году ў Беларусі працуе аўтаматызаваная сыстэма маніторынгу тэле- і радыёпраграмаў, якая дае магчымасьць «запісваць, захоўваць, ажыцьцяўляць аналіз этэраў і тэкставых вэрсіяў зьместу навінаў трансьляцыі».

    • Згодна зь міжнароднай арганізацыяй «Рэпартэры бязь межаў», у сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь за год апусьцілася на 10 пазыцыяў і цяпер займае 167‑ы радок сярод 180 краінаў сьвету.
    • Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца каля 40 журналістаў і прадстаўнікоў незалежных мэдыя. Найбольшыя тэрміны — ад 10 гадоў пазбаўленьня волі — з 2020 году атрымалі 6 чалавек: Ігар Лосік — 15 гадоў, Андрэй Аляксандраў — 14, Дзяніс Івашын — 13, Людміла Чэкіна — 12, Марына Золатава — 12, Валерыя Касьцюгова — 10. Акрамя таго, супраць журналістаў, якія зьехалі зь Беларусі, ужывалі працэдуру спэцыяльнага вядзеньня, каб судзіць іх.
    • Практычна ўсе незалежныя мэдыя і мэдыяарганізацыі ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі/арганізацыямі»: «Белсат», БелаПАН, «Еўрарадыё», TUT.BY, Kyky.org, «Наша Ніва», Радыё Свабода, «Хартыя’97», «Флагшток», Hrodna.life, Volkovysk.by, «Маланка Медыя», «Бобруйск Online», «Брестская газета», Беларуская асацыяцыя журналістаў, «МОСТ», «Люстэрка», «Ранак», Беларускі расьсьледніцкі цэнтар, «Tribuna.com Беларусь», Ex-press.livе, 6TV Bielarus, «Магілёў.Media», «Навіны Магілёўскага рэгіёну», «Беларускае Радыё Рацыя», «Штодзень». Акрамя гэтага, «экстрэмісцкімі» прызнаныя сотні тэлеграм-каналаў, старонак і суполак у сацыяльных сетках, каналаў Youtube і інш. за распаўсюд інфармацыі, якая супярэчыць афіцыйнай пазыцыі ўладаў Беларусі ці крытыкуе рэжым Лукашэнкі.
    • Паводле БАЖ, ня менш за тры сотні супрацоўнікаў беларускай мэдыйнай сфэры пасьля падзеяў 2020 году выехалі за мяжу, большасьць працягвае працу ў СМІ ці іншых мэдыйных праектах. Умовы працы журналістаў ускладніліся.
    • Дзяржаўныя СМІ Беларусі актыўна прапагандуюць рэжым Лукашэнкі.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці