Цырымонія ўручэння Прэміі праваабарончай супольнасці / Мінск, 10.12.2018 г.
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Беларускія праваабарончыя арганізацыі 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, назвалі лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі 2018 года за дасягненні ў сферы правоў чалавека. Урачыстая цырымонія адбылася ў публічнай прасторы «Тэрыторыя правоў», якая адкрылася ў гэты дзень у Мінску.
Лаўрэатам прэміі ў намінацыі «Журналіст года» калегія журы назвала галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну. Заснавальнікі прэміі адзначылі, што яна «ўвесь час прыкладае намаганні, каб тэма правоў чалавека не знікала з інфармацыйнага парадку дня ў Беларусі».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў