• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Магчымасць пагаварыць у фармаце «без гальштукаў». БАЖ правёў МедыяКэмп ШМАТ ФОТА

    Больш за 30 беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц з’ехаліся пад Коўна, каб абмеркаваць надзённыя праблемы, набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным МедыяКэмпе «За Кадрам».

    — Гэта яшчэ не БАЖынкі — іх мы абавязкова адновім па вяртанні ў Беларусь — але таксама лёгкі карпаратыўны фармат, каб у нефармальнай атмасферы пагутарыць пра надзённыя выклікі. А таксама адчуць сілу таварыства, «пачуццё локця», бліжэй, па-сяброўску, пазнаёміцца, задумаць нейкія супольныя ідэі і праекты, — тлумачыць  намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    І надвор’е ў гэтым спрыяла. Дзве гадзіны язды з Вільні, і больш за 30 беларускіх медыйшчыкаў апынуліся ў аграсядзібе пад Коўна. МедыяКэмп стаў чарговым мерапрыемствам да 30-годдзя, якое БАЖ адзначыць сёлета ў верасні.

    Як заведзена ў прыстойных дамах, гасцей сустракалі хлебам-соллю. Праўда, замест хлеба арганізатары падавалі медыйшчыкам поразаўскую банкуху, якая ў Літве завецца шакоцісам.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Пазней удзельнікі МедыяКэмпу прынялі ўдзел у дыскусіі.

    Медыйшчыкі раздзяліліся на чатыры каманды, каб правесці мазгавы штурм на тэму «Калі навіны — суцэльны боль». Гаварылі пра тое, як змяняецца фармат навінаў у турбулетны час. Пра грамадскую значнасць і права на прыватнае жыццё: пра што варта пісаць, а пра што не, як пісаць, каб яшчэ больш не ўзмацняць траўмаванасць аўдыторыі, але пры гэтым падтрымліваць інтарэс да няпростых тэм і адначасова не выгарэць самім журналістам. Абмяркоўвалі, як пазбягаць аднатыпнай падачы навінаў пры яўным дэфіцыце інфармацыі з Беларусі.

    Некаторыя медыі падзяліліся паспяховым досведам фінансавага выжывання ва ўмовах эміграцыі.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Журналісты абмеркавалі таксама, як увогуле змянілася беларуская незалежная журналістыка пасля 2020 года, які новы вопыт набылі ў выгнанні, ад чаго давялося адмовіцца, як змяніліся падыходы да працы з крыніцамі і аўдыторыяй у самой Беларусі.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Насамрэч у журналістыцы няма няважных праблем. Вялікую цікавасць выклікала дыскусія пра тое, чаму вельмі нямногія беларускія медыі друкуюцца (робяцца) па-беларуску, што гэтаму перашкаджае? Ці як пазбавіцца засілля прозвішча «Лукашэнка» ў незалежнай прэсе? Як ні круці, гэты чалавек — Лукашэнка — уплывае на лёсы беларусаў і на Беларусь, таму цалкам яго «забаніць» немагчыма. Але ж можна істотна абмежаваць выкарыстанне гэтага прозвішча: каб медыясупольнасць выпрацавала агульныя правілы выкарыстання гэтага прозвішча (калі гэта ўвогуле магчыма) ці ўвогуле забараніць яго згадваць хаця б у загалоўках?

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Безумоўна, журналісты жывуць не толькі прафесійнымі праблемамі і турботамі, але і звычайнымі, чалавечымі. Многія беларускія журналісты аказаліся ў выгнанні ўжо ў перадпенсійным і нават пенсійным узросце. Як падтрымаць нашых старэйшых калег, дапамагчы ім проста выжыць? Пытанні, на якія няма простага адказу. Медыйшчыкі падзяліліся досведам пераадолення цяжкасцяў у сваіх рэдакцыях, магчыма, нехта зможа яго выкарыстаць.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Вечаровым жартаўлівым этапам МедыяКэмпу стаў «Дранік-батл».

    Чатыры каманды змагаліся за тое, каб прыгатаваць найлепшыя беларускія дранікі. Прычым, праз увесь працэс: ад чысткі бульбы да падачы сябрам журы (і не толькі).

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Балазе, сядзіба дала доступ да летняй кухні, прадуктаў і рыштунку: бульбы, цыбулі, яек, нажоў, плітак, алею… і мукі. Але наконт пытання пра выкарыстанне мукі, меркаванні каманд традыцыйна разышліся.

    Вечаровы бульбяны інтэрактыў пад бадзёрую музыку цягнуўся некалькі гадзін, а вынікі конкурсу пасля дэгустацыі дранікаў аб’явіла журы, куды быў запрошаны і гаспадар сядзібы.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Каманда дырэктаркі «Нашай Нівы» Насты Роўда адзіная, хто здолеў пасмажыць дранікі без мукі. Але кожная каманда атрымала прыз за перамогу ў той ці іншай намінацыі. А пасля доўгі, напружаны, але прыемны дзень, закончыўся лазняй.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    На наступны дзень, у нядзелю, рэй вёў галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, які мае незвычайнае хобі — арганізоўваць медыйныя квізы. Свае нарыхтоўкі ён прывёз на МедыяКэмп.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    — Квіз прайшоў выдатна! Спачатку каманды скардзіліся, што пытанні вельмі складаныя. Але з сямі пытанняў каманды адказвалі і на пяць, і на шэсць. Далей пайшло весялей і цікавей — усе ўцягнуліся, людзі з вялікім інтарэсам дакручвалі нават самыя складаныя для сябе пытанні. Мы закраналі тэмы, агулам звязаныя з медыямі, з іх гісторыяй, з гісторыяй замежных медыяў і інтэрнэт-выданняў, — адзначае рэдактар.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Аляксей Шота ўжо атрымаў першыя водгукі на праведзены квіз:

    — Людзі хацелі б, каб было больш пытанняў пра гісторыю беларускага сектара і сучасную беларускую журналістыку. На другі квіз, які пройдзе ў Вільні, паспрабуем дадаць больш беларускіх пытанняў. Але, канешне, мы не забудземся і пра нашых суседзяў.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    Каманды змагаліся да апошняга, ішлі, як кажуць, ноздра ў ноздру. Пераможцу хапіла літаральна паўбала, каб вырваць перамогу. Лідзіравала каманда з жартаўлівай назвай «Шота», хаця прыемна, што ў мой гонар назвалі каманду.

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    МедыяКэмп БАЖ, 2025. Фота БАЖ

    БАЖ сабраў уражанні ўдзельнікаў МедыяКэмпу.

    Віталь Бабін, выпускаючы рэдактар, вядоўца тэлеканала «Белсат»:

    — Журналістам варта сустракацца на такіх выездах, бо існуе запатрабаванасць рабіць агульную справу. Псіхалагічна і маральна разгружацца, разам абмяркоўваць актуальныя пытанні і супольна вырашаць праблемы. І, канешне, разумець, што ад нас, ад журналісцкай супольнасці хоча аўдыторыя. Хоць мы ў Беларусі і не жывем, мы разам можам выпрацаваць схемы, каб лепш адчуваць нашу аўдыторыю ў самой Беларусі.

    Аналітык Вадзім Мажэйка мяркуе, што МедыяКэмп аднаўляе традыцыю БАЖынак, якія БАЖ запачаткаваў гадоў 20 таму:

    — Адбылося цудоўнае мерапрыемства. Такія супольнасці, як БАЖ, складаюцца не толькі з юрасобаў, не толькі з сур’ёзнай працы, гэта найперш людзі і іх традыцыі. Медыйшчыкі ў Беларусі збіраліся на БАЖынкі — гэта ўжо традыцыя, і класна, што яна адраджаецца ў такім фармаце, што мы зноў збіраемся. Вельмі важна, што ў медыйшчыкаў, якія раскіданыя па розных краінах, па розных гарадах, ёсць магчымасць збірацца разам. Гэта тое, што фармуе супольнасць, стварае нашы сеткі салідарнасці, супрацы, узаемаразумення. І гэта мацней за любую эміграцыю і рэпрэсіі.

    — Больш за ўсё мяне ўразіла атмасфера і шчырая камунікацыя паміж калегамі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць аб’ядноўваць нашу суполку. Зразумела, што ва ўсіх амаль аднолькавыя праблемы, але калі ты адчуваеш, што цябе чуюць і разумеюць іншыя людзі, — гэта вельмі каштоўна. Чалавечыя стасункі, лепш за канкурэнцыю і негатыў, які суправаджае нашу працу, — адзначыла галоўная рэдактарка праекта This Min­sk Media Маргарыта Прохарчык.

    Падтрымаць працу БАЖ

    Галоўны рэдактар выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў упершыню прысутнічаў на падобным мерапрыемстве:

    — Для мяне літаральна ўсё аказалася новым і пазнавальным: цікавыя квізы, гутаркі, сустрэчы, вылучыць нешта адно цяжка.

    — Абмен меркаваннямі і ідэямі падчас дыскусій, мазгаштурму. Таксама было важна і карысна асабіста пазнаёміцца з удзельнікамі МедыяКэмпу, якіх раней ведаў толькі віртуальна ці ўвогуле не быў знаёмы. Ды і сустрэчы, абмен думкамі, навінамі з добра знаёмымі калегамі таксама вельмі важныя, бо не так часта маю магчымасць з імі паразмаўляць, асабліва ў фармаце «без гальштукаў», — расказвае непублічны ўдзельнік кэмпу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці