• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Буйнейшыя медыі Францыі падтрымалі беларускіх журналістаў-палітвязняў

    Група незалежных журналістаў у выгнанні наведала Францыю і правяла шэраг акцый салідарнасці са зняволенымі калегамі.

    Парыж журналісты

    Беларускія журналісты і супрацоўнікі Radio France Inter­na­tionale (RFI) трымаюць партрэты журналістаў-палітвязняў. Фота: БАЖ

    Разам з французскімі калегамі з Radio France Inter­na­tionale (RFI), Radio France і Le Mond беларускія журналісты зладзілі «Марафон салідарнасці».

    Падчас сустрэч у французскіх медыях беларусы распавядалі пра зняволеных калег, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

    Ірына Новік Le Mond

    Ірына Новік з партрэтам Анджэя Пачобута ў рэдакцыі Le Mond. Фота: БАЖ

    22 кастрычніка, калі Еўрапарламент уручыў журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту прэмію імя Андрэя Сахарава, журналістка Hrodna.life Ірына Новік у прамым эфіры Radio France Inter­na­tionale (RFI) пракаментавала гэтую падзею так:

    — Мы шчаслівыя найперш таму, што ён блізкі сябар, родам з Гродна, дзе прысутнасць польскай грамады вельмі важная. Анджэй сапраўды прадэманстраваў гераізм. У нас, у беларусаў, ёсць жарт: не сядзеў — не журналіст, не сядзеў — не беларус.

    Анджэй даўно знаходзіцца ў турме, ён мог бы выйсці, калі б напісаў прашэнне на памілаванне або сказаў, што зменіць свае паводзіны. Але ён трымаецца. І для нас гэта прыклад, які паказвае, што мы таксама мусім стаяць цвёрда. Дзякуючы гэтай прэміі Сахарава нашая сітуацыя не застанецца незаўважанай.

    Парыж Марафон салідарнасці

    На фота БАЖ (злева направа): журналіст Radio France Каміль Магнард (Camille Mag­nard), Ірына Новік і журналістка Radio France Вірджынія Піронан (Vir­ginie Pironon).

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    Парыж Марафон салідарнасці

    Беларускія і французскія журналісты ў рэдакцыі Le Mond. Фота: БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці