• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Свабода прэсы і сённяшняя Беларусь не суадносяцца паміж сабой». На форуме ў Вільні нагадалі пра зняволеных беларускіх журналістаў

    Форум «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ» распачаўся ў Вільні акцыяй салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

    Акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Вільня, 2 траўня 2025 года. Фота: БАЖ

    2 траўня, напярэдадні Сусветнага дня свабоды друку, прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх медыяў сабраліся ў Вільні, каб абмеркаваць актуальныя праблемы і яшчэ раз нагадаць пра рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў у Беларусі. 

    Удзельнікі і госці форуму падтрымалі калег, якіх беларускі рэжым кінуў у турмы з палітычных матываў.

    Акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Вільня, 2 траўня 2025 года. Фота: БАЖ

    Акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Вільня, 2 траўня 2025 года. Фота: БАЖ

    Паводле апошніх звестак БАЖ, у зняволенні ўтрымліваюць не менш за 40 супрацоўнікаў медыяў.

    — Свабода прэсы і сённяшняя Беларусь не суадносяцца паміж сабой. Больш за 40 нашых калегаў, нашых сяброў знаходзяцца за кратамі. Мы згадвалі іх год таму. Але за мінулы год сітуацыя не палепшылася: калі нехта выходзіў на волю, іншыя журналісты аказваліся за кратамі. Пакуль мы не можам дабіцца галоўнай мэты — вызвалення нашых калегаў. Але ў нашых сілах нагадваць пра гэтую трагічную сітуацыю, нагадваць пра Беларусь, нагадваць пра беларускіх журналістаў за кратамі і наогул пра ўсіх беларускіх палітвязняў, — падкрэсліў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    Акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Вільня, 2 траўня 2025 года. Фота: БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці