Новы Кодэкс этыкі і орган самарэгулявання: БАЖ выносіць канцэпцыі на абмеркаванне калег
10 верасня ў Вільні адбылася канферэнцыя «Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання», падчас якой прадстаўнікі многіх СМІ выказаліся за стварэнне органа самарэгулявання беларускага медыясектара.

Ілюстрацыя iStockphoto
Эксперты і эксперткі Беларускай асацыяцыі журналістаў падрыхтавалі праекты новага Кодэкса журналісцкай этыкі і Канцэпцыі органа этычнага самарэгулявання беларускага медыясектара і выносіць на абмеркаванне журналісцкай супольнасці праекты двух дакументаў.
На першым этапе мы просім усіх зацікаўленых азнаёміцца з праектамі дакументаў і пакідаць свае прапановы па іх адным з наступных шляхоў:
- шляхам адпраўкі сваіх прапаноўваў на электронную пошту prava@baj.media;
- альбо праз адмысловую гугл-форму;
На наступнай стадыі эксперты і эксперткі БАЖ збяруць і прааналізуюць усе накіраваныя прапановы, а таксама запросяць прадстаўнікоў і прадстаўніц медыясектара на жывыя сустрэчы па абмеркаванні дакументаў.
Асобна БАЖ абмяркуе дакументы і з рэдакцыямі медыяў.
Важна. З мэтай аптымізацыі дакументаў у драфтах паўсюль выкарыстоўваецца мужчынскі род (сябры, прадстаўнікі, чальцы), якія ў дадзеным выпадку аб’ядноўвае прадстаўнікоў і прадстаўніц усіх гендараў, як зборны назоўнік, які паказвае на супольнасць асобаў адной прафесіі.
