• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справаздача аб дзейнасці Камісіі па этыцы БАЖ у лютым-сакавіку 2019 года

    У лютым-сакавіку 2019 года Камісія па этыцы БАЖ разгледзела 4 заявы на парушэнне прафесійнай этыкі.

    1. Паўторная заява Т.Жарнасек Жарнасек з просьбай разгледзець яе зварот адносна артыкула «Иглы разума. Метадоновая терапия для лечения наркоманов: панацея или путь в никуда?», апублікаванага ў газеце “Рэспубліка”.

    2. Заява Насты Лойка аб “мове варожасці» у артыкуле журналісткі Юліі Пранчаковай на партале holiday.by

    Паседжанне па гэтых справах адбылося 21 лютага 2019 года. Прынятыя наступныя рашэнні:

    1. Па заяве Т.Жарнасек Камісія нагадала, што першы зварот Т.Жарнасек быў разгледжаны на паседжанні Камісіі 01.08.2018 г. у прысутнасці заяўніцы і запрошаных ёю экспертаў. Камісія рэкамендавала, і заяўніца пагадзілася з тым, што рашэнне па заяве Т.Жарнасек адкладаецца да атрымання вынікаў звароту заяўніцы і яе прадстаўнікоў у “Рэспубліку” з прапановай аб апублікаванні адказу на артыкул.  Т.Жарнасек кантактавала з рэдакцыяй “Рэспублікі”, аднак чаканы артыкул не быў падрыхтаваны. На падставе невыканання ранейшай дамоўленасці ў паўторным разглядзе справы Т.Жарнасек адмоўлена.

    2. Па заяве Н.Лойкі вырашана, што яна падрыхтуе і дашле адпаведныя рэкамендацыі па праблеме “мовы варожасці”, а Камісія прапануе апублікаваць іх на сайце БАЖ. Такія рэкамендацыі дасланы (пратакол паседжання і рэкамендацыі у дадатках).

    3. Заява Б.Цітовіча ад 19 лютага 2019 г. са скаргай на газету “Народная Воля” і Міхася Скоблу за артыкул “Скралі …паравоз”, надрукаваны 15 лютага 2019 г.

    У выніку дыстанцыйнага абмеркавання і ліставання з галоўным рэдактарам «Народнай Волі» сп. Сярэдзічам і сп. Скоблам прызнана, што ў артыкуле «Скралі …паравоз» (НВ,15 лютага 2019 г.) дапушчаны шэраг парушэнняў стандартаў прафесійнай этыкі, і вырашана вярнуцца да тэмы з мэтай больш глыбокага вывучэння ўсіх абставінаў канфлікта, падрыхтоўкі і публікацыі аб’ектыўнага матэрыяла. Са згоды сп. Цытовіча разгляд ягонай скаргі быў прыпынены. У выніку газеты і Міхась Скобла вярнуліся да тэмы і надрукавалі артыкул “Сага пра паравоз”, у каторым выпраўлены асноўныя парушэнні прфесійнай этыкі.

    У артыкуле згадваюцца Камісія па этыцы БАЖ і маё прозвішча як яе старшыні. Так, сапраўды я тройчы наведваў рэдакцыю, бо Камісія атрымала скаргу Барыса Цітовіча на артыкул “Скралі …паравоз” і цэлы стос дакументаў, з якіх вынікалі іншыя матывы дзеянняў кіраўніцтва фонда “Крокі”, на паверхню павылазіў шэраг фактычных памылак, недакладнасцей і неабгрунтаваных публічных абвінавачванняў. Асабліва ў здзейсненым злачынстве — крадзяжы чужой маёмасці. Між тым, “Ніхто неможа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена прыгаворам суда, які ўступіў у законную сіл…” (артыкул 26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Карацей, не справа газеты, увогуле СМІ, выносіць абвінаваўчыя выракі, што, зразумела, не перашкаджае аргументавана спрачацца з рашэннямі судоў і праваахоўчых органаў. Але суда ў дадзеным выпадку не было, а РАУС адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Канешне, можна было б разгледзець сітуацыю на паседжанні Камісіі і вынесці свой вердыкт. Але навошта, калі ёсць магчымасць выправіць памылкі без вердыктаў. Камісія — не товарищеский суд часоў СССР, і ўвогуле не суд. Галоўны сэнс яе дзейнасці, як я разумею,  — дапамагаць у выпрацоўцы  і прытрымліванні стандартаў прафесійнай этыкі. Не скажу, што перамовы былі лёгкімі. Але да гонару аўтара артыкула Міхася Скоблы і галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча яны прыслухаліся да маіх аргументаў, аргументаў, выказаных сябрамі Камісіі падчас дыстанцыйнага абмеркавання. І вырашылі вярнуцца да тэмы.

    На маю думку, гэта годны прыклад прафесійных паводзінаў, каторыадпавядае патрабаванню Дэкларацыі прафесійнай этыкі БАЖ “ІМКНУЦЦА да максімальнай дакладнасці інфармацыі, глыбіні і праўдзівасці аргументаў падчас выказвання сваіх поглядаў, пазіцый і меркаванняў. ПРЫЗНАВАЦЬ адкрыта і сумленна ўласныя памылкі”.

    4. Скарга Ю.Насачова ад 5 сакавіка 2019 г. на рэдакцыйны каментар да інтэрв’ю “Вышлют – не вышлют?”, надрукаванае ў “Народнай Волі” 5 сакавіка 2019 г. На паседжанні Камісіі 29 сакавіка 2019 г. у прысутнасці сяброў Камісіі Сяргей Ваганава, Валеры Карбалевіча, Зміцера Падбярэзскага, Зміцера Панкаўца, з улікам меркаванняў Анатоля Гатоўчыца, Таццяны Мельнічук і Таццяны Рэвяка, у прысунасці заяўніка Юрыя Насачова адбылося абмеркаванне ягонай заявы. У выніку заяўнік адклікаў скаргу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Субота — апошні дзень! Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

    Творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 траўня прымаюцца матэрыялы за 2024 год.
    15.05.2025
    Акцэнты

    «Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? Павіншуйце лаўрэатаў!

    Сёння ў Вільні ізноў сабраліся журналісты, каб павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», на якім штогод вызначаюць прафесійна дасканалыя тэксты нашых суайчыннікаў. Нагадаем, што апошнія тры гады творчае спаборніцтва праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. 
    16.09.2025
    Акцэнты

    «Магчымасць пагаварыць у фармаце «без гальштукаў». БАЖ правёў МедыяКэмп ШМАТ ФОТА

    Больш за 30 беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц з’ехаліся пад Коўна, каб абмеркаваць надзённыя праблемы, набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным МедыяКэмпе «За Кадрам».
    21.07.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці