Камісія па этыцы (вымушана не працуе)
Пастанова Камісіі па этыцы ГА “БАЖ” ад 6 жніўня 2015 года
Камісія па этыцы ў складзе Анатоля Гуляева, Таццяны Рэвяка, Валера Карбалевіча, Змітра Падбярэзскага разгледзела заяву жыхаркі Мінска Супрановіч Г. І., якая лічыць, што журналістка Кацярына Сінюк парушыла прынцыпы журналісцкай этыкі. Гаворка ідзе пра два артыкулы, размешчаныя на сайце tut.by.
ПРАЕКТ зменаў у Кодэкс журналісцкай этыкі ГА “БАЖ”, прапанаваны Камісіяй па этыцы
Тэкст праекту - у далучаным PDF-файле.
Пастанова Камісіі па этыцы БАЖ: “Вечерний Могилёв” дапусціў грубыя парушэнні журналісцкай этыкі
Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 17 лютага разгледзела зварот групы грамадзянаў адносна артыкула “Впервые в истории Беларуси под стражу взяли транссексуала” ў газеце “Вечерний Могилёв”.
Пастанова Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 24 снежня 2014 года
Разгледзеўшы на сваім пасяджэнні заяву Марыны Яўсейчык, Камісія ў складзе: Анатоль Гуляеў, Анжэла Белуш, Марына Загорская, Валерый Карбалевіч, Любоў Лунёва, Дзмітрый Падбярэзскі – адзначае:
Пастанова Камісіі па этыцы: у “Нашай Ніве” было парушэнне стандартаў
Камісія па журналісцкай этыцы ГА “БАЖ” разглядзела заяву Марыі Мартысевіч, Аляксея Братачкіна, Ірыны Саламацінай і яшчэ 26 чалавек адносна факту парушэння журналісцкай этыкі на сайце NN.BY.
Пастанова Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 19 верасня 2014 года
Разгледзеўшы на сваім пасяджэнні заявы журналіста Вадзіма Мажэйкі, Камісія ў складзе Анатоль Гуляеў, Марына Загорская, Валерый Карбалевіч, Любоў Лунёва адзначае:
Заява Камісіі па этыцы: Парушаны прынцып паважлівага стаўлення да асобы
Камісія па этыцы ГА «БАЖ» 24 ліпеня разгледзела калектыўную скаргу ад беларускіх журналістаў датычна выказванняў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі Яўгена Перліна і Генадзя Давыдзькі пра Канчыту Вурст, якая сёлета на музычным конкурсе «Еўрабачанне» прадстаўляў Аўстрыю.
Пастанова Камісіі па этыцы: у публікацыі “Народнай волі” не было парушэнняў
12 снежня адбылося апошняе ў 2013 годзе пасяджэнне Камісіі па этыцы ГА “БАЖ”.
Пастанова Камісіі па этыцы: У матэрыяле TUT.BY было парушэнне журналісцкай этыкі
Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на сваім чарговым пасяджэнні разгледзела скаргу Яўгена Ліпковіча на публікацыю інтэрнэт-партала TUT.BY.
Пастанова Камісіі па этыцы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад 5 верасня 2013 года
Выпадак тычыўся чытацкага ліста ў рэдакцыю “Народнай волі”, які ледзьве не стаў прычынай крымінальнага пераследу яго аўтара.
Пастанова Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 25 ліпеня 2013 года (Зільбер — Чудзянцоў)
Разгледзеўшы на паседжаннні заяву Зільбера Рыгора Эфраімавіча, камісія ў складзе старшыні Анатоля Гуляева, сябраў Анжэлы Белуш, Марыны Загорскай, Валерыя Карбалевіча, Любові Лунёвай адзначае:
Пастанова Камісіі па этыцы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад 6 чэрвеня 2013 года (Еўцяхееў-Бяспалаў)
Сябры камісіі адзначылі, што не маюць паўнамоцтваў і магчымасцяў праводзіць крымінальнае следства, але заклікалі журналістаў не друкаваць на старонках СМІ беспадстаўныя абвінавачанні.
Пастанова Камісіі па этыцы ГА «БАЖ»: Матэрыял «Сутнасць правакацыі» ўтрымлівае парушэнні этычных норм
Камісія па этыцы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 1 сакавіка разгледзела заяву гісторыка Ігара Кузняцова і дала ацэнку матэрыялу, апублікаванаму на сайце беларускай службы Радыё «Свабода» ў раздзеле «Блогі».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці