• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка

    Блогер Андрэй Павук паспрабаваў паскардзіцца на прапагандыста ў Міністэрства інфармацыі.

    Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка

    Рыгор Азаронак і Дзяніс Язерскі. Скрыны відэа СТБ

    Вытрымкі з размовы з намеснікам міністра інфармацыі Дзянісам Язерскім апублікавалі ў канале «Рудабельская паказуха» і на Белсаце.

    У Язерскага паспрабавалі даведацца, куды можна скардзіцца, калі журналіст падае дэзінфармацыю ці нецэнзурна выказваецца.

    «У нас ёсць Адміністрацыйны кодэкс. Калі ласка, заяву ў міліцыю. (…) У журналіста, як і любога работніка, ёсць наймальнік. Вы маеце поўнае права ў тым ліку звярнуцца і да наймальніка, калі вы лічыце ганебнымі паводзіны ці выказванні той ці іншай асобы», — адказаў чыноўнік.

    Калі ў намесніка міністра запыталі наконт паводзін прапагандыста СТБ Рыгора Азаронка на стрымах, той заўважыў:

    «Гэта яго асабістая тэлеграм-суполка ці ютуб-канал. Чалавек мае права зрабіць».

    «Азаронак выдатны журналіст. З майго пункту погляду», — выказаўся пасля чыноўнік.

    Ён таксама перапытаў: «А што, на тэлеграм-канале СТБ вы чуеце фэйкі і дэзінфармацыю? Гэта выключана цалкам».

    «Калі вы лічыце, што на гэтым тэлеграм-канале СТБ ці іншага дзярСМІ вы пачулі фэйк ці дэзінфармацыю, значыць у вас няправільны светапогляд у частцы той інфармацыі, якую вы палічылі фэйкавай», — давёў сваю пазіцыю Язерскі.

    Нагадаем, у нядаўнім стрыме Азаронак абрынуўся на беларусаў, якіх хвалююць цэны на бульбу.

    «Задзяўблі сваёй бульбай. Жэрці і жэрці абы, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам закрычаў Азаронак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці