Намеснік старшыні Вярхоўнага суда анансаваў пакаранне для «Белгазеты» за словы Міхаіла Пастухова
Першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч анансаваў пакаранне для «Белгазеты».
«Пра што казаць, калі нават адзін абазнаны і заслужаны юрыст у адной газеце напісаў, што «толькі некаторыя суддзі ў нас вырашаліся праявіць прынцыповасць і не ісці на змову з пракурорам». Дарэчы, думаю, што са згаданай публікацыяй мы паступім у вызначаным законам парадку», — заявіў ён.
Цытата, згаданая Калінковічам падчас круглага стала ў «СБ. Беларусь сёння», належыць былому суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаілу Пастухову. Яна была апублікаваная ў «Белгазеце».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў