Напішы журналісту ліст у турму альбо дашлі тэлеграму!
На Акрэсціна адбываюць арышт журналісты Аляксандр Баразенка (15 сутак), Марына Кастылянчанка (15 сутак), Сяргей Кійко (12 сутак), Раман Пратасевіч (10 сутак) і Дзяніс Івашын (5 сутак). Заклікаем дасылаць ім лісты і тэлеграмы ў знак падтрымкі.
Давайце падтрымаем калег!
Лісты і тэлеграмы асуджаным можна слаць на адрас: 220089, г. Мінск, 1‑шы завулак Акрэсціна, 36, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.
Тэлеграму можна адправіць са стацыянарнага тэлефона праз кароткі нумар 166.
Таксама ў Віцебску пад арышт патрапілі сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Леанід Свецік (15 сутак), Канстанцін Мардзвінцаў (15 сутак) і Арцём Сізінцаў (10 сутак). Дасылаць лісты і тэлеграмы можна на адрас: 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр‑т, 59А, Ізалятар часовага ўтрымання.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў