• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Народная воля» заявіла, што МУС распаўсюдзіла неправераную інфармацыю, і патрабуе абвяржэння

    Учора прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла пра затрыманне дырэктара прыватнай друкарні, які друкаваў антылукашэнкаўскія ўлёткі, стыкеры і газеты.

    Сярод іншага, гаварылася, што газеты незарэгістраваныя і што сярод іх — «Народная воля».

    Пра гэта на відэа кажа чалавек, імя якога не называецца.

    У сувязі з гэтым галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч напісаў:

    «Афіцыйна заяўляем, што газета «Народная Воля» друкавалася выключна ў Беларускім доме друку, а пасля таго, як гэта стала немагчыма па незалежных ад нас прычынах, газета абсалютна легальна выдавалася ў Маскоўскай друкарні «Прайм-прынт» (горад Даўгопрудны, Маскоўская вобласць). Ні ў якіх іншых прыватных друкарнях «Народная Воля» не выдавалася.

    Апошні нумар газеты «Народная Воля» на паперы быў надрукаваны 13 лістапада 2020 года, дастаўлены ў Менск і ў гэты ж дзень канфіскаваны невядомымі асобамі ў масках. Лёс гэтага накладу па гэты дзень невядомы.

    З тых часоў «Народная Воля» выходзіць выключна ў электронным фармаце.

    «Народная Воля» — афіцыйна зарэгістраваны сродак масавай інфармацыі.

    У сувязі з гэтым просім абвергнуць недакладную інфармацыю, распаўсюджаную на шэрагу рэсурсаў ад асобы прэс-сакратара МУС і ГУБАЗіК МУС, а таксама падхопленую іншымі інтэрнэт-рэсурсамі», — піша Іосіф Сярэдзіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці