• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» сабрала на журналісцкія расследаванні 100% ад заяўленай сумы!

    "Наша Ніва" сабрала на журналісцкія расследаванні ў 2017 годзе 100 % ад заяўленай сумы. Да завяршэння кампаніі застаецца 13 дзён. Праект ужо падтрымлі 230 чалавек.

    Краўдфандынгавы збор грошай на расследаванні «Нашай Нівы» працягваецца на пляцоўцы «Талака».

    Як паведамляе сайт nn.by, ужо створаная выява на падарункавыя вырабы для фундатараў НН праз Талаку. Ідэя належыць фатографу і крыэйтару Сяргею Гудзіліну.

    На ёй — барана, з яе непаўторнай графікай. Гэта выключна мірная прылада, ёю варушаць перавораную ніву, каб рунь лягчэй магла прабіцца на свет. Пастаўленая на рабро, вертыкальна, барана ператвараецца ў нечаканую метафару стойкасці і гатоўнасці. У гэтым сімвале няма агрэсіі, але ёсць цвёрдасць. Яе падкрэслівае і чырвоны надпіс «Барані сваё», гульня слоў ад «Барануй».

    Акрамя таго, пад лога даўняй газеты размешчаны радкі з верша аднаго з былых рэдактараў «Нашай Нівы» Янкі Купалы, надрукаваныя ўпершыню ў НН у 1913 годзе: «Не шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці