Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 года калоніі за інтэрв’ю незалежнаму медыя
Суд на дацэнткай кафедры італьянскай мовы МДЛУ праходзіў у закрытым рэжыме, піша "Наша Ніва".
Сёння Наталлі Дулінай быў абвешчаны прысуд. Судзілі жанчыну за інтэрв’ю незалежнаму медыя і па «народным» 342‑м артыкуле, а таксама за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме.
З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова кідалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — на жанчыну завялі крымінальную справу.
Як стала вядома «Радыё Свабода», былая дацэнтка МДЛУ падчас вынясення выраку усміхалася, у яе былі рукі ў кайданках за спінай. Яна змагла сказаць: «Прыйдзе вясна!»
Чытайце яшчэ:
Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»
Выкладчыкі з Беларусі паедуць на канферэцыю ў Луганск. MOST даведаўся, хто яны
«Рэпрэсіі працягваюцца, 32 супрацоўнікі СМІ ў зняволенні». Платформа бяспекі журналістаў Савета Еўропы — пра Беларусь
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў