Наталля Радзіна: Мы яшчэ паваюем
Кіраўнік заблакаванай сёння ў Беларусі Хартыі-97 Наталля Радзіна напісала ў сваім фэйсбук-акаўнце, што сайт не збіраецца здавацца і працягне сваю працу.
«Бясконцым патокам ідуць званкі, лісты, паведамленні з‑за блакавання» Хартыі-97 «Мабыць, Лукашэнка ведае рэальную сітуацыю ў эканоміцы, калі адважыўся на такі крок. 20 гадоў нас блакавалі, падвяргалі крымінальнаму пераследу, саджалі ў турму, забілі заснавальніка сайта Алега Бябеніна. Напэўна, толькі Хартыяй яны зараз не абмяжуюцца. Але нічога ў іх не выйдзе. Мы яшчэ паваюем. За нашу і вашу свабоду!» — заявіла яна.
У Беларусі заблакаваны сайт Хартыі’97
Андрэй Бастунец: Апладзірую Мінінфарму, які робіць усё, каб зруйнаваць высілкі МЗС па наладжванню адносінаў з Захадам
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў