Навіны
Арыштавалі на 15 сутак за рэпост “ВКонтакте” полацкага актывіста Круткіна
Суддзя Віктар Баліко пакараў Алеся Круткіна арыштам на 15 сутак за рэпост допісу з групы “Еўрапейская Беларусь” на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы. У гэтым паведамленні цытуецца заклік Арсеня Дзядка прыходзіць 15 лістапада на Кастрычніцкую плошчу.
Дыслайк і… пратакол за распаўсюд нацысцкай сімволікі
Журналістцы «Белсату» адключылі інтэрнэт за «штраф», якога не было
Магілёўскі журналіст дайшоў да намесніка Следчага камітэта, каб пакараць міліцыянта і чыноўніка
“Выбары як палітычная кампанія ў дзяржаўных медыя адсутнічалі” — вынікі маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў-2019
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала выніковую справаздачу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.
Сёння Паўлу Шарамету споўнілася б 48 гадоў
25 цытат, перлаў і афарызмаў ад Уладзіміра Навіцкага
Незалежных журналістаў ізноў будуць судзіць. За сюжэт пра адмову вяскоўцаў галасаваць на выбарах
Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парламенцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласці і раёна не рэагуе на даўнюю транспартную праблему. “Белсат” зняў пра гэта сюжэт. А журналістаў за гэты сюжэт будуць судзіць.
У Магілёве Цыганкоў і Быкоўскі абмяркоўвалі выбары, журналістаў і блогераў
«Адчуваю сябе бездапаможным», — суд адмовіў Андрэю Павуку ў іску да міліцыі
Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда пад старшынствам Сяргея Шыцікава 26 лістапада адхіліла апеляцыйную скаргу блогера Андрэя Павука на рашэнне суда Акцябрскага раёна, які не задаволіў пазоў да мясцовага райаддзела міліцыі аб спагнанні маральнай шкоды.
Легендарны спартыўны каментатар Уладзімір Навіцкі выйшаў на пенсію. Ён працаваў на тэлебачанні 38 гадоў
За «голую акцыю» на мастака Кузьміча завялі адміністрацыйную справу
Два тыдні таму міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу супраць мастака Аляксея Кузьміча, на якога напісалі скаргу за «голую акцыю» 3 кастрычніка. Але 25 лістапада Кузьміч апублікаваў на Facebook фота пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Камітэт ААН прызнаў беларускі ўрад адказным за парушэнне правоў фрылансера Жукоўскага
Запрашаем калег 28 лістапада ў БАЖ: Выніковая прэс-канферэнцыя маніторцаў за асвятленнем парламенцкіх выбараў у СМІ
Швецыя больш не будзе называць Беларусь «Vitryssland»
Напярэдадні візіту міністра замежных спраў Швецыі ў Беларусь, міністр Анн Ліндэ (Ann Linde) паведаміла, што ўрад Швецыі з гэтага часу перастане выкарыстоўваць старую шведскую назву Беларусі "Vitryssland", у прамым перакладзе азначае "Белороссия", замяніўшы яго на "Belarus"».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці