Навіны
Журналіст-фрылансер Таццяна Смоткіна атрымала адказ з Віцебскага суда на сваю скаргу
Суд Віцебскага абласнога суда не задаволіў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай і пакінуў пастанову Докшыцкага райсуда ў сіле. У скарзе Таццяна ўказала, што з пастановай суда, які абвінаваціў яе ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ і наклаў штраф у памеры 30 базавых велічыняў, не згодная.
Журналіст-фрылансер пайшоў у ДАІ забіраць пасведчанне кіроўцы, а апынуўся ў шпіталі
Шэсць гадзін трымалі ў Гомельскай абласной дзяржаўтаінспекцыі журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, які 20 ліпеня прыйшоў сюды, каб вярнуць пасведчанне кіроўцы пасля пазбаўлення на год.
За нясплачаныя штрафы ў журналістаў «Белсату» апісалі аўтамабіль і тэлефоны
Вольга Чайчыц і Андрусь Козел пазбавяцца сваёй маёмасці, калі не сплацяць цягам двух тыдняў штрафы за прафесійную дзейнасць. Судовыя выканаўцы пагражаюць нашым калегам органамі сацыяльнай апекі.
Магілёўскі абласны суд адхіліў скаргу журналістаў Аліны Скрабуновай і Яўгена Глушкова
Пракуратура Магілёва прызначыла службовую праверку ў Магілёўскім межрайаддзеле Следчага камітэта пасля скаргі журналіста
Пасля звароту магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча пракуратура Магілёва выявіла парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства супрацоўнікамі Магілёўскага міжрайаддзела Следчага камітэта. У сувязі з гэтым у Магілёўскі МРСК накіравана інфармацыйнае пісьмо і прызначана службовая праверка, паведаміў журналісту ў лісце В.а. пракурора Магілёва Аляксандр Каранькоў.
Ребята из летнего лагеря побывали с экскурсией в редакции «Газеты Слонимской»
Два гады таму быў забіты Павел Шарамет. Калегі і родныя ўшанавалі памяць Паўла
Пасля прэс-канферэнцыі Зайдэса затрымалі журналістаў Кацярыну Андрэеву і Сяргея Кавалёва
Два гады таму забілі Паўла Шарамета
У Гродне праходзіць фотавыстава Camino пра шлях пілігрымаў
У гродзенским цэнтры гарадскога жыцця адчынілася выстава фотамастака Элана Лыскова. Выстава прысвечана шляху пілігрымаў у іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла. Шлях Санцьяга (св. Якуба) — гэта старадаўняя дарога пілігрымаў, якая вядзе праз Еўропу ў іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла.
У Гродне ў прыватным музеі Януша Паруліса адкрылася фотавыстава пра горад і яго жыхароў
На журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну склалі два пратаколы за супрацоўніцтва з «Радыё Рацыя» без акрэдытацыі
МЗС зноў ухіліўся ад адказу на пытанне, чаму «Белсату» не даюць акрэдытацыю
Праваабаронцы Беларусі заклікаюць спыніць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка «БелаПАН»
Журналісту Змітру Галко прысудзілі 4 гады «хіміі»
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці