Найлепшыя вокладкі сусветных часопісаў напрыканцы восені 2020-га. Не толькі COVID-19
Прапанауем вам падборку вокладак сусветных і лакальных часопісаў. Што цяпер ў інфармацыйным парадку дня і як гэта падаюць медыя ды ілюстратары?
New York
Страх супраць задавальнення. Начное жыццё ў Нью-Ёрку ніколі не спынялася. У звязку з COVID-19 яно проста перамясцілася ў андэграунд.
На вокладцы: вечарына з нагоды 25-годдзя ў кватэры ў дзелавой частцы горада.

National geographic
Выпуск за лістапад 2020 г. Тэма нумару: як пандэмія змяняе наша жыццё.

The Nation
Тэма гэтага нумару: Як шпітальныя манаполіі зламалі сістэму аховы здароўя ЗША.


Der Spiegel
На вокладцы анансуецца артыкул «Плачце па мне» пра знакамітага футбаліста Дыега Марадону, які пайшоў з жыцця.

Wallpaper
Рэдакцыя так звяртаецца да чытачоў: «Сардэчна запрашаем у наш снежаньскі выпуск! У параўнанні з папярэднімі гадамі, мы ўступаем у святочны сезон на больш спакойнай ноце — экстравагантныя вечарынкі замяняюцца больш інтымнымі мерапрыемствамі, а празмернасць саступае месца больш удумлівай ацэнцы людзей і рэчаў, што нам дарагія». Рэдакцыя піша пра тэрапеўтычныя эфекты часу, праведзенага на прыродзе.

TIME
Усё зразумела.

А яшчэ TIME паказаў сваю апошнюю вокладку года: «2020 — найгоршы год».

The New York Times Magazine
Тэма нумара: палітыка і выбары.

SELF
На вокладцы Джонатан Ван Нэс. У нумары — вялікая размова з ім пра ўразлівасць, спатканні, жыццё з ВІЧ.
Джонатан Ван Нэс — вядомая медыйная асоба ў ЗША. Ён цырульнік, стваральнік падкастаў, актывіст, аўтар і тэлевядучы, зорка шоў Queer Eye.

FQ MillenniuM (Італія)
Тэма нумара: «Мы трансы». Аўтары часопіса расказваюць гісторыі сем’яў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія адчуваюць, што нарадзіліся ў «няправільным» целе. Сведчанні тых, хто мяняе пол, не зважаючы на забабоны і перашкоды, пра жыццё паміж страхам і нормай.

«ШО»
Украінскі часопіс «абнадзейвае» чытачоў, што «2020 — гэта яшчэ кветачкі».

@bajmedia