Серыя артыкулаў, прысвечаная праўладным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” — цэнтральным друкаваным органе вобласці. Агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася.
Назіральнікі супраць “Гродзенскай праўды” 3 гадзіны таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца Цэлая серыя артыкулаў, прысвечаная праўладным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” – цэнтральным друкаваным органе вобласці. Агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася, таму такія дзеянні газеты недапушчальныя. На думку назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Рамана Юргеля ў Гародні, такія публікацыі ставяць у няроўныя ўмовы будучых кандыдатаў, бо пра апазіцыйных – ані слова на старонках газеты. – Такая ёсць палітычная тэхналогія, каб уздзейнічаць на выбаршчыкаў. Так як гэтыя людзі вылучаюцца і па розных акругах вобласці – Шчучынскай, Слонімскай, Смаргонскай, – гэта сігнал мясцовым чыноўнікам, што гэтыя людзі ідуць у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама сігнал выбаршчыкам, за каго правільна будзе прагаласаваць. Audio Player 00:00 00:00 Use Up/Down Arrow keys to increase or decrease volume. Скарга на незаконныя дзеянні рэдакцыі „Гродзенскай праўды” накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію ўжо два тыдні таму. Але, як стала вядома, гэтая камісія перанакіравала скаргу для разгляду Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Разгляд скаргі мае прайсці 3 жніўня. Паводле назіральніка Рамана Юргеля, падобная схаваная рэклама існуе і ў некаторых раённых газетах.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/naziralniki-suprats-grodzenskaj‑p/
На думку назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Рамана Юргеля ў Гародні, такія публікацыі ставяць у няроўныя ўмовы будучых кандыдатаў, бо пра апазіцыйных — ані слова на старонках газеты.
«Ёсць такая палітычная тэхналогія, каб уздзейнічаць на выбаршчыкаў. Так як гэтыя людзі вылучаюцца і па розных акругах вобласці — Шчучынскай, Слонімскай, Смаргонскай, — гэта сігнал мясцовым чыноўнікам, што гэтыя людзі ідуць у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама сігнал выбаршчыкам, за каго правільна будзе прагаласаваць», — гаворыць спадар Юргель.
Скарга на незаконныя дзеянні рэдакцыі „Гродзенскай праўды” накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію ўжо два тыдні таму. Але, як стала вядома, гэтая камісія перанакіравала скаргу для разгляду Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Разгляд скаргі мае адбыцца 3 жніўня. Паводле назіральніка Рамана Юргеля, падобная схаваная рэклама існуе і ў некаторых раённых газетах.
Фота «Радыё Рацыя»






