Названыя лепшыя рэгіянальныя СМІ па версіі асацыяцыі выдаўцоў
27 кастрычніка Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы падвяла вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала больш за 60 журналістаў з розных выданняў.
Найлепшы сайт
intex-press.by
За 2017 год колькасць унікальных наведваннікаў сайта вырасла удвая (430 тысяч было ў вересні). Паводле Gemius, па ахопу беларускай інтэрнэт-аўдыторыі ў жніўні 2017 года баранавіцкі сайт пераўзышоў такія рэспубліканскія рэсурсы, як nn.by, euroradio.fm, citydog.by, gazetaby.com ды іншыя.
Сайт intex-press.by ужо прызнаваўся лепшым «Аб’яднанымі Масмедыямі» у 2014, 2015 гадах, а папяровае выданне Intex-press было узнагароджана як найлепшае у 2013 і 2016 гадах.
Таксама дыплом фіналіста ў намінацыі «Гісторыя» атрымала журналістка Алена Серыкава за артыкул «20 лет назад в Барановичах заключенные совершили попытку побега из спецвагона. При их задержании погиб 18-летний солдат».
Найлепшы аналітычны матэрыял
Пётр Гузаеўскі, “Ганцавіцкі Час” — серыя матэрыялаў “Калі фінансы пяюць рамансы”
Найлепшае фота
Аляксандр Чугуеў, “Вечерний Бобруйск” — серыя фотарэпартажаў з акцыяў супраць прэзідэнцкага Дыкрэту №3 у Бабруйску
Гісторыя
Уладзімір Скарабатун, “Вольнае Глыбокае” — “Уцёкі палка “Глыбокае” з Беразвечча”
Журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь
Анастасія Арлоўская, “Інфа-Кур’ер” — “Можем остаться с неподъёмными кредитами”
Сацыяльная акцыя
“Інфа-Кур’ер” — Серыя акцый па падтрымцы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама па падтрымцы беларускай мовы і спорта
Відэа
Яўген Валадашчук, “Газета Слонімская” — “В Зельвенском районе от безысходности пенсионеры собирают камни на колхозных полях”
Адукацыя і культура
Наталля Тур, “Рэгіянальная газета” — “Акцыя “Беларусь памятае”: “Хлопчык, хто ў цябе на партрэце?” – “Не ведаю, нам яго ў школе выдалі”
Беларуская мова
Таццяна Гапеева, “Брэсцкая газета” — “Інтэрнэт дапаможа беларусам не згубіць мову?”
Краязнаўства
Рамуальд Жабик, «Интекс-Пресс» — «Мы танцуем на могилах»
Найлепшая рэгіянальная газета 2017 года
“Рэгіянальная газета”
Журналісты газеты адзначыліся ў розных намінацыях. Зоя Хруцкая стала фіналісткай у намінацыі «відэа», Аксана Ярашонак — у намінацыі «аналітычны матэрыял», Наталля Тур — у намінацыі «фота» і «відэа».
Дыпломы фіналістаў газета атрымала за сайт rh.by і за акцыю «Дзясятачка».
У мінулы раз лепшай «Рэгіянальная газета» станавілася ў 2015 годзе.
Для даведкі:
Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы
Заснавана ў 2009 годзе, аб’ядноўвае 12 недзяржаўных прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў межах сваёй вытворчай дзейнасці выдаюць больш за 20 рэгіянальных масава-палітычных выданняў. Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам i абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных i трэнінгавых праграм.
У Асацыяцыю ўваходзяць: «Борисовские новости», «Брестская газета», Брестский курьер», «Вечерний Бобруйск», «Вольнае Глыбокае», «Ганцавіцкі час», «Газета слонімская», Intex-Press, «Інфа-кур’ер», «Информ-прогулка», «Наша слова», «Нясвіжскі час», «Рэгіянальная газета».