Названыя намінанты конкурсу ADAMI Media Prize
Сесія журы ADAMI праходзіла ў цэнтры сацыяльных ініцыятываў Impact Hub Odessa. 22 удзельнікі міжнароднага журы павінны былі вызначыць кандыдатаў у пераможцы з 311 зарэгістраваных удзельнікаў медыяпрэміі ў галінах тэлебачання, онлайн-відэа і вэб-старонак, прысвечаных пытанням этнічнай, рэлігійнай ці культурніцкай разнастайнасці ў шасці краінах Усходняга Партнёрства з ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія , Малдова, Украіна).
Чальцамі журы былі прадстаўнікі вяшчальных кампаніяў, інтэрнэт выданняў і міжнародных арганізацыяў з краінаў Заходняй Еўропы і Ўсходняга Партнёрства.
Спіс намінантаў у шасці катэгорыях прэміі ADAMI Media 2018:
ІНФАРМАЦЫЯ
1. Сямейныя Повязі
Аўтар — Лучыя Тэут (TV Moldova 1), Малдова
2. Вялікі Тэатр Сарокі
Аўтар — Еўжэніў Паповіч (TV Moldova 1), Малдова
НАВІНЫ / КАРОТКІЯ, НЕГУЛЬННЯВЫЯ ФІЛЬМЫ
1. Выкрадзенае Шчасце
Аўтар — Вольга Крэчка (STB), Украіна
2. Вежа
Аўтар — Саломэ Джаши (TV Pirveli), Грузія
3. Дзве Рэлігіі ў Адным Доме
Аўтар — Кецеван Брачулі (ImedI TV), Грузія
ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ
1. На Наш Густ
Аўтар — Яўген Булка (ONT), Беларусь
2. Дарагія Сябры
Аўтар — Валерыў Андрыцэ (Jurnal TV), Малдова
ОНЛАЙН ВІДЭА
1. Вобразы Разнастайнасці
Аўтар — Хурые — Беса Гвенетадзэ (TDI), Грузія
2. Правілы Жыцця Горана
Аўтар — Анастасія Славінская (EKhokavkaza.com), Грузія
3. Амерыканец у Беларускай Вёсцы
Аўтар — Яўген Ходар, прадусар Яўген Шыбінскі (Tut.by), Беларусь
ВЭБ СТАРОНКІ
1.Спецпраект «Нашы Іншыя»
Аўтар — Алеся Ярэмчук, Онлайн часопіс «The Ukrainians», Украіна
2. Выбіраючы лепшае: жыццё на дзве нацыі
Аўтар — Соня Качаран, Chai-khana.org
3. Шлях праз культуры: этнічныя экскурсіі па Херсону і Поўдню Украіны
Аўтар — Мыкола Хаманюк, Kherson Regional Department of Sociological Association of Ukraine
МАЛАДЫ АДАМІ
1. Матэль STRUGURAŞ
Аўтар — Міхай Нікіфарак (TV Moldova1), Малдова
2. Мурат
Аўтар — Марынэ Качаран (Golden Apricot International Film Festival), Арменія
3. Сябры па ліставанню
Аўтар — Нэлі Васілеўская (Minsk International Film Festival — Listapad), Беларусь
Акрамя таго, члены журы прысудзілі некалькі Асаблівых згадак, два з якіх мы можам аб’явіць сёння:
АСАБЛІВАЯ ЗГАДКА
1. Быць Маладым ў Ашаги Сарале
Аўтар — Эзиз Кениев (GIPA), Грузія
2. Адэсіт — Мая Нацыянальнасць
Аўтар — Елена Немиш, Таццяна Сучкова (Echo Media), Украіна
Намінацыі прэміі ADAMI Media Prize 2018 былі абвешчаныя на Грамадскім Тэлеканале Украіны UA: Першы, Адэса, дырэктарам праграмы ADAMI Штэфанам Толцем, членам журы Радкай Бетчавай — кіраўніком EBU па адносінам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Лузіей Чырко — карэспандэнтам SRF (Швейцарыя) і Абдуджалілам Абдурасуловым — карэспандэнтам Бі-бі-сі ў Цэнтральнай Азіі.
Намінанты прэміі ADAMI Media Prize 2018 будуць запрошаны для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі ў Кішынёве, Малдова, 29 лістапада ў «Арган-Залі», якая праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Парламента Малдовы г‑на Андрыяна Канду.
Пераможцы конкурсу Адамі 2018 будуць названыя ў Кішынёве.