• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Непаўналетняй дзяўчыне, якой пагражалі штрафам за камэнтар для «Белсату», прысудзілі «папярэджаньне»

    Непаўнагадовай дзяўчыне пагражалі крымінальнай справай за каментар для "Белсата" і ў дзел у мітынгу.

    Акцыя 3 ліпеня 2017 года ў Мінску

    Бацька непаўнагадовай дзяўчыны М. з Ваўкавыску Васіль Валашчук паведаміў ПЦ “Вясна”, што 13 ліпеня на хатні нумар патэлефанаваў супрацоўнік Маскоўскага РУУС, які прадставіўся Андрэем Менцам. Да тэлефону падыйшла маці М., яна стала размаўляць з міліцыянерам праз гучную сувязь.

    Падчас размовы Андрэй Менц цікавіўся дзяўчынай, сказаў, што на яе заведзеная крымінальная справа за тое, што яна 3 ліпеня 2017 знаходзілася на несанкцыянаваным мітынгу ў г. Мінску і на пытанні, якія задаваў карэспандэнт канала «Белсат», выказалася супраць дзейнай улады.

    Менц А. запатрабаваў, каб дзяўчына на працягу трох дзён з’явілася да яго для дачы тлумачэнняў з нагоды яе адказаў на пытанні карэспандэнта Белсат. Таксама ён прыгразіў штрафам М. у памеры да 20 мільёнаў рублёў.

    Дачка Васіля Валашчука ўвесь час была побач і калі пачула пагрозы на свой адрас – страціла прытомнасць. Ёй выклікалі хуткую дапамогу.

    Бацька дзяўчыны распавёў, што ў гэты час знаходзіўся за мяжой, яму прыйшло смс-паведамленне з тэкстам: “Дзе ваша дачка? Гэта з міліцыі”. Васіль Валашчук вельмі ўсхваляваўся, бо не ведаў прычыны паведамлення, пачаў тэлефанаваць на нумар, з якога прышло смс, але слухаўку ніхто не здымаў. Ён тэрмінова вярнуўся ў Ваўкавыск, пры гэтым згубіўшы працу.

    У Мінск дзяўчына і яе родныя на размовы не паехалі, пасля матэрыялы справы былі перададзеныя ў Ваўкавыскі РУУС.

    2 жніўня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП ў дачыненні да М. камісіяй па справах непаўнагадовых, якая вынесла ёй папярэджанне. Узначальваў камісію намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Ігар Кашкевіч.

    “Мяркую, што сябры камісіі зразумелі, што мы будзем абскарджваць больш жорсткае рашэнне, таму вынеслі папярэджанне, каб і мы супакоіліся, і яны змаглі дакласці ў Мінск, што сваю працу выканалі”, — адзначыў бацька дзяўчыны.

    Цяпер Васіль Валашчук з дапамогай юрыстаў “Вясны” звярнуўся з заявай да кіраўніцтва РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска, у якой просіць правесці праверку на прадмет некарэктнага звароту і пагроз з боку Андрэя Менца на адрас яго блізкіх, у выніку чаго пагоршыўся стан здароўя яго непаўнагадовай дачкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці