• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Невядомыя падпалілі машыну віцебскага відэаблогера, якую ён быў гатовы разыграць сярод падпісчыкаў

    Белы  Volkswagen Passat CC загарэўся апоўначы 26 студзеня. Праз колькі дзён  у сеціве з’явіліся звесткі, што машына належыць  відэаблогеру Яўгену Куляшову – аўтару праекта пра выкрыццё парушэнняў на СТА.

    Яўген Куляшоў пакуль не каментуе здарэнне. Але на ягонай старонцы “ВКонтакте” апублікаваны здымак аўто і абяцанне выкласці відэаролік з гэтае нагоды. Ролік варта чакаць пасля гутаркі са следчым, тлумачыць аўтар.

    Версію пра помсту за канфлікты на станцыях тэхнічнага абслугоўвання масава выказваюць сябры Яўгена Куляшова па сацыяльных сетках і падпісчыкі двух ягоных каналаў на youtube.com: “Евгений Кулешов” і “Evgen Live”.

    У лістападзе 2016 года блогер запачаткаваў праект “Как нас разводят на СТО”, у якім ён выкрывае парушэнні, заўважаныя ім самім або ягонымі знаёмымі, бо далучыцца да праекту ён прапанаваў усім ахвотным.

    Некалькі разоў справа даходзіла да судоў: пасля ягоных з’яўленняў на СТА з відэакамерай блогера вінавацілі і ў хуліганстве, і ў публічных абразах,  і  ў паклёпніцтве. Яўген Куляшоў, у сваю чаргу, абураны бяздейнасцю супрацоўнікаў міліцыі: на ягоную думку, яны недастаткова эфектыўна рэагуюць на скаргі падманутых кліентаў СТА. Таму ў адным з відэаролікаў ён наўпрост звярнуўся да міністра МУС, каб той паўплываў на сітуацыю…

    Аўто, якое падпалілі невядомыя, Яўген Куляшоў збіраўся выставіць на розыгрыш сярод сваіх падпісчыкаў, калі не здолее заробіць 50 тысяч даляраў за прагляды сваіх відэаролікаў. Быццам бы на сярэдзіну студзеня гэтага года ён зарабіў толькі палову ад названай сумы, але да завяршэння тэрміну спрэчкі заставалася яшчэ каля 9‑ці месяцаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці